Грамадзянін Беларусі першы раз атрымаў пашпарт замежніка ў Славеніі. Дакумент атрымаў 9-гадовы хлопчык.
Таксама Славенія перастала патрабаваць ад беларусаў апастылі, якія немагчыма атрымаць, і пачала выдаваць часовыя ВНЖ без даведкі аб несудзімасці. Пра гэта распавяла прадстаўніца Народнай Амбасады Беларусі ў Славеніі Аляксандра Мамаева.
Дзякуючы высілкам дэмакратычнай супольнасці славенскія афіцыйныя органы сталі лепш разбірацца ў беларускай сітуацыі. Акрамя згаданага вышэй, сваякам беларускіх актывістаў у Славеніі пачалі выдаваць доўгатэрміновыя Шэнгенскія візы. Гэта ўсё — добрыя навіны!